XIX Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" пройдзе 10-12 чэрвеня ў Паставах


         Паставы сустрэнуць гасцей і ўдзельнікаў XIX Міжнароднага фестывалю народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" легендай, прысвечанай гербу горада. Свята пройдзе 10-12 чэрвеня. У горад больш за 200 артыстаў з усіх абласцей Беларусі і Мінска, а таксама творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Расіі, Украіны і Польшчы, афіцыйныя дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў. У Палацы Тызенгаўзаў адкрыецца новая музейная экспазіцыя да 230-годдзя з дня нараджэння графа Канстанціна Тызенгаўза і 200-годдзя Пастаўскага арніталагічнага музея. Традыцыйна ля ўсходняга фасада палаца творчыя калектывы зладзяць тэатралізаванае прадстаўленне "Музыка беларускіх палацаў і сядзіб".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动