Паток вымушаных мігрантаў з паўднёва-ўсходняй Украіны ў Беларусь запаволіўся, - паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка. У 2015 годзе за працаўладкаваннем звярнуліся 14 тыс. грамадзян Украіны, якія заехалі ў Беларусь, у 2014-м такіх было амаль 18 тыс. Адказваючы на пытанне, як можа адбіцца на міграцыйных патоках ў Беларусь абвастрэнне сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны ў выпадку невыканання мінскіх дамоўленасцей, Мікалай Мельчанка сказаў, што спадзяецца на "здаровы сэнс, на захаванне міру, які ўсталяваўся ў зоне канфлікту і які мінімізуе рызыкі".