Усіх, каму прамень ад Багдановічавых вершаў сагравае душу, асвятляе мары, думкі і штодзённасць Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску запрасіў 25 мая ўшанаваць памяць паэта… Класіка не стала 99 гадоў таму. Свой тэматычны радыёдзень ладзіць у яго гонар і міжнароднае радыё “Беларусь”. Сёлета адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння паэта. У нашым эфіры гучаць творы майстра як у арыгінале, так і ў перакладзе на рускую, польскую, англійскую і нямецкую мовы. Радыёдзень Максіма Багдановіча - гэта працяг серыі мерапрыемстваў, якія праходзяць у Год культуры на радыё “Беларусь”. Мы ўжо святкавалі дні Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы і Змітрака Бядулі, юбілеі якіх таксама адзначаюцца сёлета.
наведаць Беларусь.