PRADMOVA: усё пра беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі

Фота: pradmova.by


Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” завяршыў свой тур па краіне вялікай імпрэзай у Мінску на працягу чатырох дзён з 4 па 7 красавіка. Праграма была насычана выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе. 

У сакавіку імпрэзы фэсту праходзілі ў Полацку, Гродне, Гомелі, Брэсце, а фінальнай кропкай пасля мінскай праграмы стане Бабруйск, які перамог за права вызначыць месца, дзе адбудзецца апошні, бонусны дзень фестывалю. Гісторыкі і біблеісты, філосафы і паэты, музыкі і рэстаўратары прыедуць на фестываль “Прадмова” ў Бабруйску 13 красавіка. Выдавецтвы разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць таксама набыць навінкі ад вытворцаў.

Фота: pradmova.by


Праграма фестывалю “Прадмова” ў Бабруйску – тут: https://pradmova.by/pragrama-festyvalju-pradmova-u-babrujsku-13-krasavika

Лекцыі, майстар-класы, дзіцячая праграма, выставы, спектаклі, дэгустацыі, літаратурная ноч і кінапаказы – на фэсце знайшліся імпрэзы для аматараў усіх літаратурных жанраў. Падчас фестываля ў Мiнску упершыню пабывала фінская пісьменніца Софі Оксанен. Яе раман перакладзены на 25 моў і атрымаў на радзіме ўсе магчымыя ўзнагароды. Софі першая фінская пісьменніца, якая стала лаўрэаткай Літаратурнай прэміі Шведскай акадэміі – так званага “малога Нобеля”. Падрабязнасці міжнароднаму радыё “Беларусь” расказалі Наталля Рак, каардынатар Фестывалю Інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», Алена Казлова, пісьменніца і перакладчыца і сама госця з Фінляндыі Софі Оксанен.

Беларусь і Фінляндыя актыўна супрацоўнічаюць у розных сферах, у тым ліку ў сферы культуры, адзначае кіраўнік аддзялення Пасольства Фінляндыі у Мінску Янэ Хейсканен. Напрыклад, на беларускую мову была перакладзена “Гісторыя Фінляндыі”, а таксама сусветна вядомы фінскі эпас «Калевала.

Наталля Рак, Алена Казлова і Софі Оксанен
Кіраўнік аддзялення Пасольства Фінляндыі у Мінску Янэ Хейсканен
 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
11.20 Le ministère des Affaires étrangères informe (FR)

Dalej:
11.40 白俄罗斯-您的朋友 (ZH)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

21.04.24 - 18.00
21.04.24 - 19.00