Беларуска-індыйскія адносіны дынамічна развіваюцца ва ўсіх сферах. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў на прыёме з нагоды Дня Праграмы індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва (ITEC).
Намеснік міністра асабліва падкрэсліў, што гэта мерапрыемства праводзіцца на фоне актыўнага ўзаемадзеяння Беларусі і Індыі па розных напрамках і двухбаковых адносін, якія дынамічна развіваюцца. "У наступным годзе нашы краіны адзначаць 25-годдзе ўстанаўлення дыпадносін - чвэрць стагоддзя вельмі сардэчнай дружбы і шматпланавага партнёрства", - сказаў Валянцін Рыбакоў.
Ён адзначыў, што 25 гадоў - гэта параўнальна невялікі гістарычны перыяд, аднак глыбіня дружбы, як сцвярджае адзін з вядомых індыйскіх паэтаў, не залежыць ад працягласці знаёмства. "За кароткі перыяд Беларусь і Індыя змаглі стварыць трывалыя падставы для супрацоўніцтва, двухбаковую нарматыўна-прававую базу, стварылі неабходныя міжурадавыя механізмы і рэалізавалі шматлікія сумесныя праекты ў сферах гандлю, інвестыцый, навукі і адукацыі", - падкрэсліў намеснік міністра.
Паводле слоў Валянціна Рыбакова, сур'ёзны імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву быў нададзены ў выніку мінулага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы. Тады лідары дзвюх краін зацвердзілі дарожную карту беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, у якой гаворыцца аб прыхільнасці абодвух бакоў да паглыблення ўзаемадзеяння ў розных сферах.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz