Міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі запрасіў кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея наведаць з візітам Варшаву ў бліжэйшы час. Адпаведнае запрашэнне было перададзена 21 верасня ў час сустрэчы ў Мінску намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з паслом Польшчы Конрадам Паўлікам, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Адзначаецца таксама, што бакі абмеркавалі пытанні інтэнсіфікацыі беларуска-польскага супрацоўніцтва.
Як паведамлялася, 19 ліпеня ў Варшаве адбылася сустрэча Алены Купчыной і Вітольда Вашчыкоўскага. Былі абмеркаваны далейшае развіццё двухбаковых адносін, пытанні дыялогу па лініі Беларусь - ЕС і рэгіянальнай праблематыкі. У МЗС Польшчы пасля заканчэння мерапрыемстваў адзначылі, што Вітольд Вашчыкоўскі выказаў задавальненне прагрэсіруючай нармалізацыяй адносін паміж Польшчай і Беларуссю. Міністр замежных спраў растлумачыў, што "яна азначае прагрэс ва ўсіх сферах супрацоўніцтва - не толькі ў галіне палітычных і парламенцкіх кантактаў".
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz