Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кентам Харстэдам і кіраўніком місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі Каэтанай дэ Зулуетай Оўтрам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У ходзе сустрэчы абмеркаваны папярэднія вынікі работы місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні супрацоўніцтва Беларусі з АБСЕ па выбарчай праблематыцы", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz