фото: www.president. gov.by
Галоўнымі каштоўнасцямі для сучасных беларусаў з'яўляюцца мір на зямлі, дабрабыт у доме і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод ў Мінску. На мерапрыемстве вытворчы сектар прадстаўлялі кіраўнікі і супрацоўнікі некаторых прадпрыемстваў. Сярод іх - "Волатаўта", завод электрамеханікі, Мінскі завод колавых цягачоў, "АГАТ - сістэмы кіравання". Прэзідэнт звярнуў увагу, што адметнай рысай гэтых арганізацый стала ўкараненне уласных распрацовак і развіццё новых для краіны галін. Паводле яго слоў, яшчэ з савецкіх часоў дасягненні беларускіх канструктараў былі вядомыя і прызнаныя ў свеце.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz