Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін - членаў Еўрапейскага саюза і краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" (УП) у сталіцы Славакіі Браціславе, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Уладзімір Макей агучыў падыходы Беларусі да далейшага развіцця "Усходняга партнёрства" і адносін Беларусі з Еўрасаюзам. У прыватнасці, міністр выказаўся за выкарыстанне "Усходняга партнёрства" ў якасці рамачнага інструмента развіцця ўзаемадзеяння краін - партнёраў УП з Еўрасаюзам з улікам іх нацыянальных прыярытэтаў і ў мэтах умацавання бяспекі, стабільнасці і працвітання ў рэгіёне.

Ён адзначыў неабходнасць актывізацыі праектнай дзейнасці па лініі шматбаковага трэка УП. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама выказаў надзею на далейшае пашырэнне канструктыўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва краіны з Еўрасаюзам, уключаючы пачатак перагавораў па базавым пагадненні паміж Беларуссю і ЕС.

На палях мерапрыемства адбыўся шэраг рабочых кантактаў міністра замежных спраў Беларусі з кіраўніцтвам еўраструктур, міністрамі замежных спраў краін - членаў ЕС і краін - партнёраў УП. У прыватнасці, Уладзімір Макей правёў асобныя сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта і міністрам замежных спраў і міжнароднага развіцця Францыі Жан-Маркам Эро, на якіх абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з гэтымі краінамі, а таксама перспектывы развіцця дыялогу Беларусі і ЕС.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
23.00 Belarús hoy en dίa (ES)

Dalej:
23.20 Bélarus d’aujourd’hui (FR)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

17.07.25 - 17.00
17.07.25 - 18.00