Беларусь прыме ўдзел у Асамблеі Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі

       Намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка прыме ўдзел у восьмай сесіі Асамблеі Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі (IRENA), якая пройдзе 13-14 студзеня ў Абу-Дабі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, паведамляе БЕЛТА. На Асамблеі будзе разгледжана сярэднетэрміновая стратэгія IRENA, праграма работы і бюджэт на 2018-2022 гады. Запланавана правядзенне круглых сталоў міністэрскага ўзроўню "Садзейнічаючы глабальнай энергетычнай трансфармацыі: павялічваючы інвестыцыі ў аднаўляльную энергетыку" і "Інавацыі для энергетычнай трансфармацыі: электратранспарт". "Восьмая сесія Асамблеі IRENA прадаставіць своечасовую і ўнікальную магчымасць для абмеркавання таго, як працэс глабальнай энергетычнай трансфармацыі можа перайсці на наступны ўзровень і як IRENA можа найлепшым чынам падтрымаць пераход да ўстойлівага энергетычнага будучага", - гаворыцца ў паведамленні. Асамблея IRENA служыць стратэгічнай глабальнай платформай для абмеркавання магчымасцей распаўсюджвання тэхналогій аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ) на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях. АКЭ канкурэнтаздольныя ў параўнанні з традыцыйнымі крыніцамі энергіі. Далейшы імпульс распаўсюджванню тэхналогій АКЭ надае рух па вырашэнні праблемы змяненя клімату і актыўныя крокі па выкананні краінамі Мэт устойлівага развіцця.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions