Вядучыя краіны павінны рабіць канкрэтныя захады ў пытаннях міру - Макей

Вядучыя краіны павінны не проста заяўляць аб міры з высокіх трыбун, а рабіць канкрэтныя захады. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю радыё ААН.

"Трэба неадкладна займацца пытаннямі ўрэгулявання канфліктаў - ваенных канфліктаў, якія адбываюцца цяпер у розных рэгіёнах свету. Мы чуем сотні, тысячы слоў з высокіх трыбун наконт гэтага, але канкрэтных дзеянняў, асабліва ад вядучых геапалітычных ігракоў, ад якіх і залежыць сітуацыя, мы не бачым. Таму трэба сур'ёзна задумацца, скажам, аб "новым сусветным парадку", які дапамог бы спыніць гэтыя канфлікты", - сказаў Уладзімір Макей.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што сёння сітуацыя ў свеце не менш выбухованебяспечная, чым гэта было некалькі дзясяткаў гадоў таму. Трэба знайсці ў сабе сілы, сесці за стол перагавораў і адкрыта пачаць абмяркоўваць пытанні міру і стабільнасці, адзначыў дыпламат.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions