Беларусь і Аўстрыя дамовіліся аб цесным узаемадзеянні ў фарматах АБСЕ і ЦЕІ

Беларусь і Аўстрыя дамовіліся аб цесным узаемадзеянні ў фарматах АБСЕ і ЦЕІ. Аб гэтым вялася размова на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з палітычным дырэктарам Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і міжнародных спраў Аўстрыі Аляксандрам Маршыкам, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Абмеркавана шырокае кола пытанняў міжнароднага і двухбаковага парадку дня, уключаючы супрацоўніцтва ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Аўстрыя будзе старшынстваваць у АБСЕ ў 2017 годзе), развіццё дыялогу па лініі Беларусь - Еўрасаюз, праблематыку рэгіянальнай бяспекі. "Пацверджана дамоўленасць аб цесным узаемадзеянні дзвюх краін у 2017 годзе ў ходзе аўстрыйскага старшынства ў АБСЕ і старшынства Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве", - праінфармавалі ў МЗС.

 
Emisión por internet
Now:
13.20 Music For All (EN)

Next:
13.40 News (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones