Узаемадзеянне Беларусі і Кітая выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень - Мацюшэўскі

Узаемадзеянне Беларусі і Кітая выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень, заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Хуан Даньхуа.

"Развіццё адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай было і застаецца прыярытэтам нашай знешняй палітыкі і прыкладам выбудоўвання раўнапраўных, уважлівых і ўзаемавыгадных адносін паміж дзяржавамі. Дзякуючы сумесным мэтанакіраваным намаганням кантакты на высокім узроўні, палітычнае ўзаемадзеянне і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва краін выйшлі, з нашага пункту гледжання, на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства паміж КНР і Беларуссю", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, Беларусь разглядае Кітай у якасці стратэгічнага партнёра, а сумесныя праекты - як інструменты ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, фінансава-крэдытнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах. Новы імпульс усяму спектру двухбаковых адносін надала сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Кітая ў маі 2015 года. "Мы ўпэўнены, што маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі ў КНР забяспечыць нашым адносінам поўную рэалізацыю фармату ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, а таксама дасць магчымасць актывізаваць пераход да ўзаемных прамых інвестыцыйных праектаў", - падкрэсліў ён.

Галоўнай задачай на сёння для Беларусі і Кітая Васіль Мацюшэўскі лічыць напаўненне заяўленага фармату ўзаемадзеяння максімальна канкрэтным і якасным зместам. Прыкладам такой работы ён назваў дасягнутыя дамоўленасці на міжурадавым узроўні ў рамках беларуска-кітайскага камітэта па супрацоўніцтве, камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і, як вынік, візіт у Беларусь буйнейшых кітайскіх кампаній сусветнага ўзроўню.

Васіль Мацюшэўскі запэўніў, што ўрад Беларусі гатовы забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы для практычнай рэалізацыі ўсіх дасягнутых дамоўленасцей.

У сваю чаргу Хуан Даньхуа адзначыла высокі ўзровень ўзаемадзеяння краін і выказала ўпэўненасць, што маючы адбыцца візіт беларускага лідара ў Кітай дапаможа ва ўмацаванні ўзаемных кантактаў. "Мы лічым, што супрацоўніцтва менавіта ў эканоміцы і гандлёвай сферы з'яўляецца асабліва важным для стымулявання нашага супрацоўніцтва. Аб гэтым сведчыць у тым ліку прыклад Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка", - лічыць Хуан Даньхуа.

 
Emisión por internet
Now:
12.00 News (EN)

Next:
12.20 Belarusian Sports at Large (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones