Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з Польшчай і павелічэнні колькасці сумесных праектаў. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з віцэ-маршалкам польскага сейма Рышардам Тарлецкім.
Аб'ём узаемнага гандлю паміж краінамі ў мінулым годзе крыху знізіліся. Разам з тым Беларусь разлічвае на актывізацыю ўзаемавыгаднага партнёрства з Польшчай, перш за ўсё за кошт рэалізацыі сумесных праектаў."Мы зацікаўлены ў тым, каб беларуска-польскіх праектаў было больш, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - З улікам таго, што мы займаем даволі актыўную пазіцыю ў Еўразійскім эканамічным саюзе, лічу, што польскаму бізнесу гэтыя праекты будуць выгадныя. Супрацоўнічаючы з Беларуссю, можна працаваць са 160 мільёнамі спажыўцоў Адзінай эканамічнай прасторы".
Асаблівую ўвагу старшыня Савета Рэспублікі ўдзяліў пытанням развіцця рэгіянальных сувязей і прапанаваў праводзіць беларуска-польскія форумы рэгіёнаў. "У цэлым у нас 65 дагавораў на ўзроўні рэгіёнаў, гарадоў. Лічу, што гэта добрая дагаворная база, якая можа даць свае вынікі", - перакананы ён. Акрамя таго, Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні навукова-тэхнічнага партнёрства з Польшчай. Цяпер вучонымі дзвюх краін рэалізуецца 103 сумесныя праекты, у тым ліку ў аграрнай навуцы, гуманітарнай сферы, фізіцы і матэматыцы.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí