Такое меркаванне БЕЛТА выказаў нямецкі палітолаг-міжнароднік Аляксандр Рар. Эксперт адзначыў, што Беларусі могуць быць карысныя рэкамендацыі АБСЕ, бо арганізацыя валодае значным экспертных патэнцыялам, з ёй звязаны сотні няўрадавых, навуковых арганізацый. Беларусь можа сумленна і адкрыта паставіць перад АБСЕ пытанне аб тых пунктах, якія яна для сябе не можа прыняць, - падкрэсліў Аляксандр Рар. - Гэта нармальны дыялог без палітыкі, добрасуседскі і памяркоўны. Палітолаг лічыць, што, развіваючы супрацоўніцтва з АБСЕ па ўдасканаленні выбарчых працэсаў, не варта разглядаць яе рэкамендацыі і саму арганізацыю "як чыста палітычную, якая мае геапалітычныя амбіцыі і мэты". Нагадаем, па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2015 года місія БДІПЧ АБСЕ падрыхтавала для Беларусі рэкамендацыі па выбарчым працэсе. Частка з іх ужо ўлічана і ўкараняецца падчас парламенцкай кампаніі.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí