Фота: belhotel.by
Бязвізавыя турысты амаль з 50 краін наведалі турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст". Большасць гасцей прыязджае з Польшчы. Таксама праяўляюць актыўнасць грамадзяне Літвы, Латвіі, Германіі. Як паведамляе БЕЛТА, у сярэднім турысты знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці больш за тры дні. Яны ўдзельнічаюць у масавых мерапрыемствах і займаюцца шопінгам. Паслугу Tax Free аказваюць каля 40 крам, якія гандлююць ювелірнымі ўпрыгажэннямі, касметыкай і парфумерыяй, адзеннем, абуткам, тэкстылем.
Кожны чацвёрты бязвізавы наведвальнік Брэстчыны завітвае ў нацыянальны парк "Белавежская пушча".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz