Пасол Славакіі: мінулы год стаў пераломным у супрацоўніцтве з Беларуссю

      Мінулы год стаў пераломным у беларуска-славацкім супрацоўніцтве. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзеф Мігаш на вечарыне ў Доме дружбы, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення беларуска-славацкіх дыпламатычных адносін, перадае  БЕЛТА. "Год сапраўды быў вельмі пазітыўным і, я сказаў бы, пераломным ва ўзаемадзеянні паміж нашымі дзяржавамі. Адзін той факт, што адбылося дзевяць вельмі важных візітаў, сведчыць шмат аб чым, - лічыць Ёзеф Мігаш. - Наладзіліся вельмі канструктыўныя кантакты паміж нашымі краінамі". Ён таксама расказаў, што ў лютым у Беларусь з візітам прыбудзе славацкі віцэ-прэм'ер па інвестыцыях і інфарматызацыі Петэр Пелегрыні, які мае намер абмеркаваць далейшыя перспектывы ўзаемадзеяння з Беларуссю. Акрамя таго, чакаюцца новыя двухбаковыя дамоўленасці па актывізацыі кантактаў у галіне адукацыі. Дыпламат акцэнтаваў увагу на важнасці юбілейнай даты ў адносінах паміж дзвюма краінамі. На яго думку, беларускі і славацкі народы звязаны гістарычна. "Вельмі важна, што Беларусь і Славакія - краіны з мірнымі памкненнямі", - заўважыў Ёзеф Мігаш. Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што Славакія як член Еўрасаюза ва ўсе часы, іншым разам няпростыя, заўсёды падтрымлівала Беларусь, звяртаючы ўвагу партнёраў на неабходнасць канструктыўнага ўзаемадзеяння з краінай. Акрамя таго, дыпламат закрануў гістарычныя аспекты развіцця дзяржаў і заклікаў захоўваць гістарычную памяць і грунтавацца на традыцыйных каштоўнасцях. Ёзеф Мігаш таксама выказаў меркаванне, што ёсць шмат агульнага паміж славацкай і беларускай культурамі. "Калі я цяпер вывучаю беларускую мову, то бачу ў ёй шмат падобнага да славацкай", - адзначыў пасол. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што Беларусі і Славакіі неабходна актыўней супрацоўнічаць: "Нам нельга страчваць час, давайце будзем актыўней супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты". У сваю чаргу начальнік упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі Яўген Вараб'ёў сказаў аб важнасці беларуска-славацкага супрацоўніцтва, якое налічвае ўжо 25 гадоў. Ён лічыць канструктыўнымі кантакты, што склаліся паміж дзяржавамі. "У Беларусі і Славакіі вялікія і добрыя перспектывы ўзаемадзеяння", - перакананы прадстаўнік МЗС. Старшыня таварыства "Беларусь - Славакія" Міхаіл Мятліцкі звярнуў увагу на багацце культурнага складніка двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама разнастайнасць славацкай культуры.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
23.40 بيلاروس بين يديك (AR)

Weiter auf Sendung:


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2