Правядзенне сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Беларусі дасць магчымасць умацаваць пазітыўны імідж краіны. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання Віктар Гумінскі.
"Будзе зроблена ўсё, каб умацаваць пазітыўны імідж нашай краіны ў ходзе тыднёвага знаходжання такой колькасці палітыкаў з Заходняй Еўропы, ЗША, Канады", - сказаў парламентарый.
Ён адзначыў, што за мяжой многія прадстаўнікі іншых краін цікавяцца Беларуссю і заяўляюць аб сваім жаданні прыехаць і бліжэй з ёй пазнаёміцца. "Мы зробім усё для таго, каб яны ўбачылі, што ў нас нармальныя людзі, што мы хочам міру, супрацоўніцтва, хочам развівацца і ісці ў нагу з часам. Але не трэба на нас націскаць, дыктаваць свае ўмовы", - сказаў Віктар Гумінскі.
"Я ім (замежным калегам. - Заўвага БЕЛТА) таксама гаварыў, што мы будзем ісці настолькі хутка, наколькі будзем гатовы да гэтага. Мы будзем ісці так, каб забяспечыць стабільнасць, мір і спакой у нашай краіне", - рэзюмаваў парламентарый.
Як паведамлялася, больш за 700 палітыкаў з 57 краін свету збяруцца на 26-й сесіі ПА АБСЕ ў Мінску ў 2017 годзе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz