Шырокі спектр пытанняў беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва абмяркоўваўся на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці, якая адбылася сёння ў Кішынёве.
"Мы павінны будаваць адносіны так, каб нашы народы гэта адчулі і мелі б ад гэтага карысць", - адзначыў на сустрэчы Мікалай Цімофці.
Паводле яго слоў, адносіны Беларусі і Малдовы заўсёды былі шчырымі, блізкімі і плённымі. "Абавязацельствы, якія мы ўзялі адзін перад адным, выконваюцца. Лічу, мы павінны будаваць адносіны на двухбаковай аснове - тады нам будзе зразумела, што мы хочам і якія абавязацельствы ў нас адзін перад адным", - растлумачыў прэзідэнт.
Андрэй Кабякоў знаходзіцца ў Малдове з афіцыйным візітам. Сёння прэм'ер-міністр прыняў удзел у беларуска-малдаўскім бізнес-форуме. Таксама з удзелам кіраўніка ўрада пройдзе пасяджэнне Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz