Расія пры абароне інтарэсаў на заходнім напрамку абапіраецца на мытныя органы Беларусі. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько. У цэнтры ўвагі былі тэндэнцыі, якія ўплываюць на працу беларускай мытні. Прэзідэнт таксама пацікавіўся сітуацыяй на мяжы ў сувязі з эмбарга, якое Расія ўвяла супраць шэрагу краін.
Па словах Юрыя Сянько, Беларусь дакладна выконвае свае функцыі, звязаныя з кантролем за перамяшчэннем санкцыйных тавараў. Выяўлена вялікая колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных са спробамі перамяшчэння такіх тавараў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz