Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч на сустрэчы ў Нью-Ёрку з задавальненнем канстатавалі пазітыўную дынаміку развіцця ўсяго комплексу беларуска-латвійскіх адносін. Аб гэтым паведамілі ў МЗС Беларусі.
Уладзімір Макей і Эдгар Рынкевіч падрабязна абмеркавалі магчымыя далейшыя крокі, якія садзейнічалі б далейшаму актыўнаму развіццю дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.
Прадметам размовы таксама стала сітуацыя ў ЕС пасля рашэння Вялікабрытаніі аб выхадзе з яго складу. Акрамя таго, бакі абмеркавалі перспектывы ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz