Беларуская калійная кампанія паспяхова завяршыла перамовы з доўгатэрміновым стратэгічным партнёрам у Індыі. Падпісаны кантракт на пастаўку калійных угнаенняў на індыйскі рынак на 2016-2017 фінансавы год па цане 227 долараў за тону. У паведамленні БКК адзначана, што «усталяваная новым кантрактам цана з’яўляецца справядлівай, адлюстроўвае бягучую кан’юнктуру на сусветным калійным рынку». Аб’ёмы паставак - 700 тысяч тон. Адгрузкі па новай цане пачнуцца з 1 ліпеня.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz