Паставы сустрэнуць гасцей і ўдзельнікаў XIX Міжнароднага фестывалю народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" легендай, прысвечанай гербу горада. Свята пройдзе 10-12 чэрвеня. У горад больш за 200 артыстаў з усіх абласцей Беларусі і Мінска, а таксама творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Расіі, Украіны і Польшчы, афіцыйныя дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў. У Палацы Тызенгаўзаў адкрыецца новая музейная экспазіцыя да 230-годдзя з дня нараджэння графа Канстанціна Тызенгаўза і 200-годдзя Пастаўскага арніталагічнага музея. Традыцыйна ля ўсходняга фасада палаца творчыя калектывы зладзяць тэатралізаванае прадстаўленне "Музыка беларускіх палацаў і сядзіб".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz