Дашлі прывітанне!

Гукае ласкай родны край


Шаноўныя сябры!

У кожнага ёсць родны куток, да якога, па словах нашага славутага земляка Францыска Скарыны, мы ўсе “вялікую ласку маем”. Гэта месца, дзе мы нарадзіліся і выраслі, дзе жывуць нашы блізкія і родныя.


Так сталася, што многіх жыццёвая дарога вывела ў вялікі свет, далёка за межы родных мясцін. Прышліце вестачку малой радзіме, родным і блізкім, землякам! Гэта можа быць здымак на фоне вашых сённяшніх гарадоў і краін ці асабістыя здымкі з архіва, сэлфі з вашымі дзецьмі і ўнукамі, бацькамі і дзядамі.


Для некаторых Беларусь – гэта радзіма вашых продкаў, дзе засталіся карані вашых родаў. Яна таксама чакае вашага прывітання!


Да здымкаў вы можаце далучыць вашы лісты-прывітанні ці ўспаміны. Лепшыя матэрыялы будуць адзначаны прызамі!

 

Свае прывітанні дасылайце, калі ласка, праз форму, якую вы бачыце вышэй на старонцы, альбо на адрас hellobelarus@gmail.com (клікніце, каб надыслаць)



Сваё прывітанне дасылае Алесь Сапега – віцэ-прэзідэнт Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі:


Дзякуючы намаганням нашых землякоў са Швейцарыі, сёлета ў Мінск перавезлі ўрну з прахам княгіні Марыі Магдалены Радзівіл. Як чакаецца, пахаванне мецэнаткі беларускага адраджэння адбудзецца ў лютым, у гістарычным раёне Мінска Залатая Горка. А літаральна днямі Алесь Сапега вярнуўся з Лондана, дзе наведаў беларускую бібліятэку Францішка Скарыны. У яе фондах захоўваюцца фотаздымкі і ліставанні Марыі Магдалены Радзівіл:

 

Яшчэ адзін праект, які ажыццявілі сёлета беларусы Швейцарыі, - у Залатурне адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. На мануменце - надпісы на беларускай і нямецкай мовах.


У лепшых беларускіх традыцыях выхоўвае сям'я Сапегаў і новае пакаленне беларусаў!


 

Пятро Жаркоў, народжаны ў Свяцiлавiчах Веткаÿскага раёна Гомельскай вобласці, цяпер жыве ў ЗША:


"Добры дзень!

Вельмi добра, што ёсть такiя людзi i такое роднае. Вялiкі дзякуй вам усiм, хто ÿкладае сябе у гэты праект.

Вельмi хочу быть разам з вамi, мае дарагiя землякi!"



Tatiana Mailiz Cuz Samusenko

Берыса, Аргенціна

 

 

(пераклад з англійскай)


Мяне завуць Таццяна, мае продкі родам з Беларусі. Беларусам быў мой прадзед па матчынай лініі - Рыгор Самусенка.

Берыса - рэгіянальная сталіца імігрантаў, таму тут жывуць не толькі беларусы, але і імігранты з іншых краін, сярод іх - іспанцы, грэкі, украінцы, балгары, італьянцы, арабы і іншыя. Гэтыя імігранты сфармавалі свае калектывы і арганізацыі, у якіх яны займаюцца танцамі, рыхтуюць традыцыйную ежу, захоўваюць мову, традыцыі, рамёствы і г. д. розных краін, да якіх яны належалі.

Мне цяпер 27 гадоў, і з 3 год я танцую ў калектыве «Чайка» Беларускага клуба «Vostok de Berisso». Мая сям'я актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці гэтай арганізацыі, і мая маці прывяла мяне і маіх братоў, калі мы былі яшчэ дзецьмі, у гэты клуб, каб мы сталі часткай гэтай цудоўнай справы, каб мы маглі прадстаўляць карані нашых продкаў.

Разам мы займаемся разнастайнай дзейнасцю, не толькі танцамі.

Мы рыхтуем тыповыя стравы: варэнікі, капусту, галубцы ...

У 2014 годзе ў мяне была магчымасць наведаць зямлю маіх продкаў - я ўдзельнічала ў мерапрыемстве, якое сабрала беларусаў з усяго свету ў горадзе Мінску, і ў гэтым годзе я змагла вярнуцца ў Мінск на час адпачынку. Гэта было выдатна, бо я даўно марыла павандраваць па Беларусі.

З Аргенціны дасылаю прывітанне ўсім беларусам, і спадзяюся хутка да вас вярнуцца.


 

 

Приветствую всех своих соотечественников через Радио "Беларусь" из Нью-Йорка!

С любовью вспоминаю коллег и солистов Национальной оперы!

Желаю всем крепкого здоровья, семейного благополучия, новыз интересных постановок, творчества и вдохновения. И приглашаю на Forte International Music Competition and Festivals, президентом которого я являюсь! Ведь творческие пути неисповедимы. Удачи!

Виктория Курбатская, солистка оперы


 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.20 Бізнес у Беларусі (Англ)

Далей:
02.40 Зроблена ў Беларусі (Англ)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

Беларусь сёння
Спадчына
Загрузка:
Беларусь між народамі
Запрашаем у Беларусь!
Дзень краіны
Загрузка: