Упершыню беларускія дзеці ўдзельнічаюць у летніх зменах “зялёных школ” (аўдыя)


 

Сёлета беларускія дзеці сталі навучэнцамі “зялёных школ”. Падчас летніх канікул запланавана тры экалагічныя змены. Такі фармат ужо стаў папулярным у Еўропе і нават свеце, у Беларусі зараз ён пашыраецца дзякуючы праекту “Экаманіторынг”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Што такое “зялёныя школы” і чаму падобнае навучанне набірае актуальнасць – чытайце і слухайце ў гэтым матэрыяле.

 

Зялёныя школы” – гэта адукацыйная праграма, калі нефармальна і на практыцы дзеці знаёмяцца з навакольным асяроддзем, вывучаюць мясцовую флору і фаўну, а таксама шукаюць актуальныя рашэнні для сучасных экалагчіных выклікаў. Праграма “зялёных школ” у Беларусі ўключае пяць тэматычных блокаў з распрацаванымі заданнямі. Выканаўшы іх, адукацыйная ўстанова можа атрымаць “зялёны” сертыфікат. Сёння ў нашай краіне 47 “сертыфікаваных” школ, прычым не толькі сталічных, але і ў рэгіёнах: Кобрыне, Мёрах, Мастах, Шаркаўшчыне.

Летам “зялёныя школы” выязджаюць на прыроду. Сёлета ў межах праекта “Экаманіторынг” прадугледжана тры змены ў Дзіцячым цэнтры “Надзея” і Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубронак”, дзе паўдзельнічаюць 350 дзяцей. Першая летняя змена стала ўнікальным вопытам для Беларусі, якім яе ўдзельнікі падзяліліся падчас Дня адчыненых дзвярэй з журналістамі.

 

 

Каб трапіць на летнюю змену “зялёных школ”, навучэнцы ўстаноў адукацыі і эколага-біялагічных цэнтраў з усіх абласцей Беларусі праходзілі конкурсны адбор – выконвалі прапанаваныя заданні. Ключавым крытэрыем была і наяўнасць сертыфіката, які пацвярджае экалагічную дзейнасць навучальнай установы.

Зялёныя” змены закліканы не толькі аздаравіць дзяцей, але і пашырыць іх экалагічныя веды. Назіранні, эксперыменты, уласныя праекты – усё гэта ў штодзённым раскладзе ўдзельнікаў летніка. Тут школьнікі (дарэчы, іх узрост вар’іруецца ад 7 да 16 год) вучацца рацыянальна выкарыстоўваць электраэнергію і ваду, раздзельна збіраюць смецце і нават праводзяць даследаванні навакольнага асяроддзя. Такім чынам дзеці становяцца кампетэнтнымі праваднікамі інфармацыі: бацькі дакладна прыслухаюцца да аргументаў “зялёнага” школьніка.

 

 

Летняя змена “зялёных школ” доўжыцца 12 дзён. Праграма пабудавана такім чынам, каб удзельнікі засвоілі экалагічныя веды на практыцы. Першая палова дня цалкам вучэбная, калі дзеці разам з выкладчыкамі вывучаюць пэўную тэму ў класе, а пасля замацоўваюць веды на прыродзе, – адзначае кіраўнік праекта “Экаманіторынг” Вольга Чаброўская.

 

 

На першай летняй змене “зялёных школ” дзейнічалі шэсць інтэрактыўных адукацыйных пляцовак. Сярод актуальных тэм – біяразнастайнасць, водазберажэнне, якасць атмасфернага паветра. Кожную пляцоўку прадстаўляла ініцыятыўная група ўдзельнікаў летніх змен сумесна з вопытнымі выкладчыкамі. Напрыклад, Яна Хадатовіч і Вера Грэбень, якія прыехалі ў летнік з Барысава, адказвалі за секцыю па абыходжанні з адходамі. У дзіцячым цэнтры яны даведаліся, чаму пластык неабходна перапрацоўваць, і высветлілі, што звычайная батарэйка можа зрабіць глебу неўрадлівай на цэлых сто гадоў! А разам з інструктарам па адукацыі Аляксеем Радзько дзеці вызначалі якасць атмасфернага паветра па лішайніках.

 

 

У рамках праекта “Экаманіторынг” ў Дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Надзея” створаны інтэрактыўны “зялёны клас”. Там будуць займацца не толькі ўдзельнікі экалагічных летніх змен, але і іншыя дзеці, якія на працягу года прыязджаюць сюды на аздараўленне. Так да сеткі “зялёных школ” далучацца вучні з усёй рэспублікі.

У гэтым інтэрактыўным класе ёсць мадэлі, якія працуюць па чатырох напрамках – маніторынг навакольнага асяроддзя, энергазберажэнне, водазберажэнне і інфармацыйна-педагагічная дзейнасць. Таксама клас абсталяваны планшэтамі, тут праходзяць практыка-арыентаваныя заняткі: дзеці назіраюць за працай сонца, бачаць, як функцыянуюць ветраўстаноўкі, –распавядае вядучы спецыяліст па праектах і экалагічным менеджменце Дзіцячага цэнтра “Надзея” Лідзія Слуцкая.

 


 

Плануецца, што экарух “зялёныя школы” стане ўстойлівым. Рэсурсныя цэнтры, створаныя ў межах праекта “Экаманіторынг”, будуць тымі пляцоўкамі, якія дазволяць школам працягваць гэту працу на пастаяннай аснове.

Сёння мы асабліва заклапочаны экалагічнай асветай жыхароў нашай краіны. Навакольнае асяроддзе дае нам яскравыя сігналы, што сучасны чалавек мусіць мяняць свой лад жыцця. Мы ведаем, што прасцей за ўсё гэта зрабіць у маладым узросце, – пракаментавала начальнік Галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Кацярына Кузняцова.

 

 

Аўтар: Дзіяна Міхневіч

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
22.20 Беларуская літаратура: класікі і сучаснікі (Ням.)

Далей:
22.40 Час музыкі (Ням.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны