Заяўка ўдзельніка

Конкурс "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням"


З 1 красавіка 2018 года Радыё «Беларусь» сумесна з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» праводзіць конкурс творчых фотаработ («сэлфі») «MINSK2019: Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням»!

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць фотаздымак падчас заняткаў спортам або на фоне спартыўных аб'ектаў, размясціць на ім любым спосабам хэштэг #MINSK2019 і даслаць нам адным з наступных спосабаў:

- прымацаваць яго да спецыяльнай формы зваротнай сувязі вышэй на старонцы

або

- даслаць на адрас электроннай пошты minskgames2019@gmail.com

Увага! Дасылаючы фота на электронную пошту, абавязкова пазначце:

1. Фамілія, уласнае імя (творчы псеўданім) удзельніка

2. Адрас электроннай пошты

3. Мабільны тэлефон

4. Паштовы адрас

5. Дадатковая інфармацыя (па жаданні).

Накіроўваючы фатаграфію, удзельнікі конкурсу згаджаюцца на публікацыю сваіх імёнаў і фатаграфій ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, а таксама на правядзенне інтэрв'ю для сродкаў масавай інфармацыі, калі гэта, на думку арганізатараў конкурсу, будзе спрыяць фарміраванню станоўчага іміджу конкурсу і арганізатараў.

Кожны канкурсант зможа адправіць толькі адну фатаграфію.


Увага - тэрміны падоўжаны! Заяўкі і фатаграфіі прымаюцца да 25 лютага 2019 года!

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі ад Белтэлерадыёкампаніі, а таксама камплектамі запрашальных квіткоў на падзеі спартыўнай праграмы Еўрапейскіх гульняў і парадна-спартыўнай экіпіроўкай Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

З поўным тэкстам Палажэння аб конкурсе можна азнаёміцца тут.

А вось и конкурсныя фота:


Фан Ву і яго таварышы з Вьетнама перадаюць спартыўнае прывітанне Мінску!


Алег Пяткевіч перадае прывітанне з вітебскага стадыёна "Дынама"!


Прывітанне II Еўрапейскім гульням перадае Аляўціна Угліцкіх з Мінска!

 


Спартыўнае прывітанне Мінску ад Шахрыяра Рахмана з горада Сіранджгандж (Бангладэш)!

 


Райна Афрын Тандра з Бангладэш перадае спартыўвнае прывітанне Мінску і II Еўропейскім гульням! Фота зроблена падчас мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню радыё 2018.


Прывітанне II Еўрапейскім гульням перадае Саід Ікбал з Пакістана!

 

 


Чжао Юэсін з Кітая перадае спартыўнае прывітанне II Еўрапейскім гульням:

"Фота зроблена 11 лістапада 2017 года ў Шанхайскім усходнім спартыўным цэнтры, дзе мы з бацькам былі гледачамі этапу Кубка свету па канькабежным спорце 2017-2018."

 


Кевін Чжао з Кітая перадае прывітанне Минску з аднаго са спартыўных аб'ектаў Алімпіяды-2018 у Пхёнчхане. Кевін піша:

"Сэлфі зроблена 24 студзеня 2018 года. У якасці ганаровага журналіста вэб-партала ўрада Карэі KOREA.net мяне запрасілі наведаць гарналыжны цэнтр Alpensia, дзе праходзілі зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года. Таксама я вяду свой онлайн-канал з аўдыторыяй каля 60 000 чалавек па ўсім свеце."

 


Раджэш Чандвані з Індзіі перадае прывітанне Мінску з байдаркі падчас спуску па рацэ Сатледж у штате Хімачал-Прадзеш.


Фарыд Бумешаль з Алжыра перадае прывітанне II Еўрапейскім гульням! Фота зроблена на фоне ўваходу на стадыён горада Батны.


Мітул Кансал, жыхар індыйскага горада Шахабад Марканда перадае спартыўнае прывітанне Мінску і піша:

"Фатаграфія была зроблена ў Vivaldi Park Ski World, размешчаным непадалёк ад Сеула. Гарналыжны курорт Vivaldi Park ганарыцца тым, што з'яўляецца адным з самых зручных і самых наведвальных курортаў у Паўднёвай Карэі для катання на лыжах і сноўбордзе.
Спадзяюся, што II Еўрапейскія гульні 2019 года ў Мінску адкрыюць Беларусь для ўсяго свету, калі з 21 па 30 чэрвеня там пройдзе найбуйнейшае спартыўнае мерапрыемства ў Еўропе. Тысячы аматараў спорту маюць намер наведаць вашу краіну, і яны перакананыя, што Беларусь сустрэне іх з
распасцёртымі абдымкамі.
Віншую, Мінск! Вы выйгралі прэстыжнае права прыняць II Еўрапейскія гульні 2019 года.
Поспехаў, Беларусь! # MINSK2019 ".


 


Абід Хусейн Саід з Пакістана перадае спартыўнае прывітанне II Еўрапейскім гульням у Мінску!

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
03.40 МЗС: навіны, аналіз, каментарыі (Франц)

Далей:
04.00 Навіны (Ням)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!