Заяўка ўдзельніка

Конкурс "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням"


З 1 красавіка 2018 года Радыё «Беларусь» сумесна з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» праводзіць конкурс творчых фотаработ («сэлфі») «MINSK2019: Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням»!

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць фотаздымак падчас заняткаў спортам або на фоне спартыўных аб'ектаў, размясціць на ім любым спосабам хэштэг #MINSK2019 і даслаць нам адным з наступных спосабаў:

- прымацаваць яго да спецыяльнай формы зваротнай сувязі вышэй на старонцы

або

- даслаць на адрас электроннай пошты minskgames2019@gmail.com

Увага! Дасылаючы фота на электронную пошту, абавязкова пазначце:

1. Фамілія, уласнае імя (творчы псеўданім) удзельніка

2. Адрас электроннай пошты

3. Мабільны тэлефон

4. Паштовы адрас

5. Дадатковая інфармацыя (па жаданні).

Накіроўваючы фатаграфію, удзельнікі конкурсу згаджаюцца на публікацыю сваіх імёнаў і фатаграфій ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, а таксама на правядзенне інтэрв'ю для сродкаў масавай інфармацыі, калі гэта, на думку арганізатараў конкурсу, будзе спрыяць фарміраванню станоўчага іміджу конкурсу і арганізатараў.

Кожны канкурсант зможа адправіць толькі адну фатаграфію.


Увага - тэрміны падоўжаны! Заяўкі і фатаграфіі прымаюцца да 25 лютага 2019 года!

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі ад Белтэлерадыёкампаніі, а таксама камплектамі запрашальных квіткоў на падзеі спартыўнай праграмы Еўрапейскіх гульняў і парадна-спартыўнай экіпіроўкай Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

З поўным тэкстам Палажэння аб конкурсе можна азнаёміцца тут.

А вось и конкурсныя фота:

 


Muhammad Rasheed Khan вітае II Еўрапейскія гульні ў Мінску з Пакістана:

 

 


Алёна дасылае прывітанне з Маладзечна і жадае ўсім больш усмешак:

 

 


Фёдар Пранчак дасылае прывітанне з Мінска II Еўрапейскім гульням!

 

 


M Shobuz Mahmud з Бангладэш дасылае прывітанні і жадае поспеху ўсім удзельнікам:

 

 


Naved Raiyan з Індыі дасылае прывітанні і жадае поспехаў Еўрапейскім гульнія 2019 года ў Мінску:

 

 


Таццяна з Беларусі дасылае прывітанне Еўрапейскім гульням:

 

 


Javed Iqbal дасылае прывітанне з Ахтарабада, Пакістан, з матча па традыцыйнай гульне кабадзі:

 

 


Najim Uddin з Індыі дасылае сэлфі, зробленае падчас чэмпіяната свету па футболе:

 


 

Muhammad Mobeen Arshad з Пакістана дасылае прывітанне II Еўрапейскім гульням і піша: "Гульня кабаді - вельмі папулярны від спорту ў правінцыі Пунджаб. У яе часта гуляюць падчас мясцовых святаў."

 


Санусі Ісах Данкаба з Нігерыі перадае прывітанне ll Еўрапейскім гульням!


Гэта сэлфі даслаў нам Радхакрышна Піллаі з Індыі. Ён піша: "Маё сардэчнае прывітанне II Еўрапейскім гульням! Брава, Мінск! Гэта фота было зроблена ў знакамітым месцы правядзення спаборніцтваў па веславанню - на возеры Вембанад у штате Керала, Індыя."


Шахзад Шаббір з Пакістана дасылае спартыўнае прывітанне Мінску і піша:

"На фота хлопцы праводзяць трэнероўку. Гэта традыцыйная барацьба ў Пакістане і Індыі, яе адметная рыса ў тым, што яна праводзіцца на пляцоўцы з мяккай глебы."

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
03.40 МЗС: навіны, аналіз, каментарыі (Франц)

Далей:
04.00 Навіны (Ням)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!