Заяўка ўдзельніка

Конкурс "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням"


З 1 красавіка 2018 года Радыё «Беларусь» сумесна з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» праводзіць конкурс творчых фотаработ («сэлфі») «MINSK2019: Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням»!

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць фотаздымак падчас заняткаў спортам або на фоне спартыўных аб'ектаў, размясціць на ім любым спосабам хэштэг #MINSK2019 і даслаць нам адным з наступных спосабаў:

- прымацаваць яго да спецыяльнай формы зваротнай сувязі вышэй на старонцы

або

- даслаць на адрас электроннай пошты minskgames2019@gmail.com

Увага! Дасылаючы фота на электронную пошту, абавязкова пазначце:

1. Фамілія, уласнае імя (творчы псеўданім) удзельніка

2. Адрас электроннай пошты

3. Мабільны тэлефон

4. Паштовы адрас

5. Дадатковая інфармацыя (па жаданні).

Накіроўваючы фатаграфію, удзельнікі конкурсу згаджаюцца на публікацыю сваіх імёнаў і фатаграфій ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, а таксама на правядзенне інтэрв'ю для сродкаў масавай інфармацыі, калі гэта, на думку арганізатараў конкурсу, будзе спрыяць фарміраванню станоўчага іміджу конкурсу і арганізатараў.

Кожны канкурсант зможа адправіць толькі адну фатаграфію.


Увага - тэрміны падоўжаны! Заяўкі і фатаграфіі прымаюцца да 25 лютага 2019 года!

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі ад Белтэлерадыёкампаніі, а таксама камплектамі запрашальных квіткоў на падзеі спартыўнай праграмы Еўрапейскіх гульняў і парадна-спартыўнай экіпіроўкай Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

З поўным тэкстам Палажэння аб конкурсе можна азнаёміцца тут.

А вось и конкурсныя фота:


Юрый Кліменка з Брэста жадае добрага надвор'я на працягу ўсіх дзён спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў!


Прывітанне з Брэста II Еўрапейскім гульням дасылае Андрэй Завадскі!


Рахі Хан перадае прывітанне з Індыі і жадае яскравых перамог спартсменам на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску!


Хэлмслі Сіа з Філіпін вітае Мінск і маючыя адбыцца II Еўрапейскія гульні!


Хан Рахат Кумар з індыйскага штата Заходняя Бенгалія перадае прывітанне Мінску і піша:

"Дзеці - гэта падарунак Бога. Імкніцеся праводзіць з імі пабольш часу, і вы адчуеце радасць жыцця".

"У дзесятачку!" - такі спартыўны дэвіз лучніцы Юліі з Масквы, якая перадае прывітанне маючым адбыцца II Еўрапейскім гульням у Мінску!

 


Арцём з Канады перадае прывітанне II Еўрапейскім гульням!


Муад Белгрыд перадае прывітанне з Марока:

"Добры дзень, дзякуй за выдатныя праграмы. Жадаю паспяховага правядзення Еўрапейскіх гульняў!"


Дзмітрый Дунец з Витебска:

"Прывітанне Еўрапейскім гульням! Галоўнае - не баяцца і слухать трэнера".


Сябры з Барысава дасылаюць прывітанне II Еўрапейскім гульням:

"Дасылаем усім прывітанне з Барысава і жадаем такога жа добрага надвор'я!"


Анастасія со своёй сяброўкай з Вітебску передаюць спартыўнае прывітанне!


Махамдсалех Абдулла перадае спартыўнае прывітанне з Емену!

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
04.00 Навіны (Ням)

Далей:
04.20 Грамадзянская супольнасць (Ням)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!