Шостага студзеня ў Санкт-Пецярбургу - пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

Фота: belta.by

Санкт-Пецярбург у гэтыя дні – цэнтр абмеркавання пытанняў інтэграцыі. 6 студзеня -  пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і нефармальная сустрэча кіраўнікоў СНД. Удзел у самітах прымае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У цэнтры ўвагі лідараў краін ЕАЭС - далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў, рэалізацыя лічбавай перспектывы саюза, фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. У парадак дня таксама ўключаныя пытанні, якія тычацца міжнароднай дзейнасці ЕАЭС, канкурэнцыі на трансгранічных рынках, супрацоўніцтва ў сферы касмічных і геаінфармацыйных тэхналогій. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - членаў СНД - гэта магчымасць падвесці вынікі супрацоўніцтва ў 2018 годзе, а таксама абмеркаваць выкананне дасягнутых раней дамоўленасцей і далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў фармаце Садружнасці.  

 
інтэрнэт вяшчанне