У Нью-Ёрку адбылося пасяджэнне высокага ўзроўню Генасамблеі Арганізацыі

Фота: belta.by

Беларусь прапануе распрацаваць усеабдымную і доўгатэрміновую стратэгію сістэмы ААН для краін з сярэднім узроўнем даходу. Гэтую прапанову агучыў пастаянны прадстаўнік краіны пры ААН Валянцін Рыбакоў. У Нью-Ёрку адбылося пасяджэнне высокага ўзроўню Генасамблеі Арганізацыі. Сустрэча была прысвечана абмеркаванню праблем, з якімі сутыкаюцца краіны з сярэднім узроўнем даходу пры рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Мерапрыемства такога ўзроўню па гэтай тэматыцы праводзіцца ў ААН упершыню. Ініцыятыва належыць Беларусі. 

 
інтэрнэт вяшчанне