Урад разлічвае, што рэфармаванне Сусветнай гандлёвай арганізацыі не паўплывае на працэс уступлення ў арганізацыю Беларусі

Фота: belta.by

Урад разлічвае, што рэфармаванне Сусветнай гандлёвай арганізацыі не паўплывае на працэс уступлення ў арганізацыю Беларусі. Гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын на сустрэчы з дэлегацыяй СГА. Паводле яго слоў, у апошні час значна актывізаваліся двухбаковы і шматбаковы фармат перамоў па ўступленні Беларусі ў арганізацыю. Разам з тым яшчэ захоўваюцца асобныя пытанні ў частцы экспартных абмежаванняў і мер нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю, над якімі патрэбна працаваць

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
21.20 Беларусь прапануе (Англ)

Далей:
21.40 Неруш: міфы, традыцыі, фальклор (Англ)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання