Прэзідэнт: мы паказалі, што Беларусь стойкая, мудрая і можа спраўляцца з пандэміяй


 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў Беларусі ва ўмовах пандэміі навучыліся спраўляцца з гэтай праблемай. Больш таго, у краіне не давялося ісці на крайнія меры. Аб гэтым ён заявіў 6 чэрвеня на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці, перадае БЕЛТА.

"Нам пакуль наогул удалося пазбегнуць крайняга сцэнарыя. Прытым мы не закрывалі краіну. Што датычыцца граніц, нам і закрываць не трэба было. Наша ўсё акружэнне закрылася. Мы не закрывалі аэрапорт. Мы паказалі, што ёсць такая Беларусь, што яна стойкая, мудрая, магутная і можа спраўляцца з гэтай пандэміяй", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Адказваючы на крытыку, якая часам гучыць наконт выбранага ў краіне шляху ў барацьбе з захваральнасцю, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ўсе адрозненні толькі ў тым, што не ўводзілі татальны каранцін і каменданцкую гадзіну, не закрывалі людзей у сваіх дамах і кватэрах. "У нас няма той сітуацыі, каб уводзіць каменданцкую гадзіну. Але калі пачалі некаторыя "плявузгаць" у нас у краіне, я сказаў: вы не перажывайце, калі патрэбна, на працягу сутак закрыем. Але трэба ж думаць, як людзі будуць жыць у аднапакаёвай кватэры, а як у інтэрнатах... Я разумеў, які будзе настрой людзей, і з якім настроем выйдуць гэтыя людзі пасля закрыцця, і што будзе потым", - адзначыў беларускі лідар.

"Гэта была цяжкая барацьба, якая сёння не завершана. Сітуацыя кіруемая і краіна кіруемая, і мы можам прыняць любое рашэнне. Але пакуль, дзякуй богу, нам не патрэбны крайнія меры, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Нашы ўрачы навучыліся спраўляцца з гэтай хваробай. Яна ў кожнага чалавека можа развівацца па-рознаму. Адсюль і лякарствы патрэбны розныя. Лякарстваў у нас хапае, ахоўных сродкаў дастаткова, і ўрачы прыстасаваліся лячыць гэтыя хваробы".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі не толькі займаюцца тэсціраваннем на каранавірус, але і прыярытэтную ўвагу ўдзяляюць дыягностыцы пнеўманій. "Мною было дадзена строгае ўказанне: усіх, хто звярнуўся, - на КТ. Мы за гэты час закупілі дзясяткі апаратаў і там, дзе патрэбна было, устанавілі. Цяпер нават у Мінску ў паліклініках устанаўліваем. Урачы малайцы, ужо навучыліся, яны бачаць на КТ - звычайная пнеўманія або кавідная. Вось гэта правільны паказчык, - сказаў Прэзідэнт. - І мы можам смела гэтыя паказчыкі апублікаваць і паказаць, хто лепш за ўсё спраўляецца і справіўся на сённяшні момант з гэтай заразай".

Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што неабходна захоўваць меры засцярогі, аднак падыходзіць да гэтага з розумам. "Трэба быць вельмі акуратнымі і асцярожнымі і берагчы старых людзей. Не расслабляйцеся ні ў якім выпадку. Паберажыце сябе, але разумна. Не закрываючыся недзе ў кутку, а больш будзьце на свежым паветры", - параіў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра бягучы момант, Прэзідэнт звярнуў увагу, што разам сышліся чатыры "пандэміі" - у ахове здароўя, эканоміцы, палітыцы, а таксама на інфармацыйным полі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, калі пакуль і няма адказу на пытанне, ці з'яўляецца пандэмія рукатворнай, сёй-той у свеце спрабуе скарыстацца сітуацыяй і псіхозам, які ўзнік. "Ужо ўвесь свет сёння спыніўся, абвалена эканоміка ўсяго свету. А вядучыя кампаніі, мільярдэры і дзяржавы ў кішэню паклалі трыльёны долараў", - дадаў Прэзідэнт.

Такім чынам, за медыцынскай пандэміяй пачалася эканамічная, і яна закранула не толькі краіны ў стадыі развіцця, але і буйныя дзяржавы. Зразумела, уплыў на сабе адчувае і Беларусь са сваёй экспартна арыентаванай эканомікай. "Нам патрэбна валюта, каб жыць. А валюту можна атрымаць, толькі калі прадаваць свой тавар на знешніх рынках", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што нават тыя краіны, якія, валодаючы значнымі запасамі карысных выкапняў, змаглі калісьці накапіць вялікія фінансавыя рэзервы, сёння не раскідваюцца грашыма. "Таму што яны не ведаюць, накрые другая хваля гэтай хваробы свет ці не", - растлумачыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, трэцяя пандэмія - рукатворная суб'ектыўнага характару - палітычная. Перадвыбарная кампанія наклала свой адбітак на ўсё тое, што адбываецца.

Нарэшце, чацвёртая - інфапандэмія, якая аказала моцнае ўздзеянне на людзей.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
04.40 Неруш: міфы, традыцыі, фальклор (Англ.) (п.)

Далей:
05.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны