Прэзідэнт адрэагаваў на закрыццё Расіяй граніцы з Беларуссю і растлумачыў, чаму не прымае такіх мер

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Андрэем Раўковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цэнтры ўвагі была сітуацыя з закрыццём Расіяй сваёй граніцы з Беларуссю з-за каранавіруса. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што яна не тое што выклікае вельмі вялікае хваляванне, але патрабуе ўвагі. "Тэма варта таго, каб падумаць, як нам дзейнічаць адпаведна і адэкватна, - сказаў Прэзідэнт. - Дзіўна, што ў расійскім урадзе ніхто не ведае, што ў Беларусі і Расіі граніцы няма, яна не дэлімітавана і не дэмаркіравана. У нас няма граніцы, таму закрываць няма чаго. Напэўна, яны ў сябе ўжо ўстанавілі гэту граніцу. Гэта іх справа".

У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на саму фармулёўку расійскага боку: было заяўлена не проста аб увядзенні кантролю, а менавіта аб закрыцці граніцы. "Я са свайго вопыту хачу некаторым гарачым галовам у Расіі параіць думаць, перш чым гаварыць. Справа ў тым, што закрыць, як і пачаць якую-небудзь вайну, заўсёды прасцей, чым потым з гэтай сітуацыі выходзіць. Таму што пасля закрыцця настане перыяд, калі трэба будзе адкрываць. А я ведаю, як гэта - адкрываць: я помню, як з Барысам Мікалаевічам Ельцыным і Віктарам Сцяпанавічам Чарнамырдзіным (царства ім нябеснае, яны, напэўна, не ўяўляюць, але бачаць адтуль, што мы робім)... Яны ведаюць, як адкрываць потым. Гэта ўсё вельмі няпроста. Але мне давялося гэты перыяд у сваім жыцці перажыць, і я асабіста не хацеў бы, каб гэта паўтарылася. Але людзі, якія прыйшлі да ўлады Расіі, відаць, гэтага не разумеюць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Расія растлумачыла закрыццё граніцы барацьбой з каранавірусам. Аднак, звярнуў увагу Прэзідэнт, з такім захворваннем тэрытарыяльна змагацца немагчыма - пра гэта гавораць і вірусолагі. "Калі прытрымлівацца расійскай логікі, то ёй граніцы трэба пазакрываць рэгіянальна: аддзяліць Далёкі Усход, Сібір, па Урале прайсціся, Каўказ выдзеліць, па поўначы еўрапейскай часткі Расіі таксама граніцу недзе правесці. Расія вялікая, паўсвету. Навошта ж адрэзалі Беларусь ад Расіі, не падумаўшы аб наступствах. Мне здаецца, што там больш заклапочаны, як Маскву нейкім плотам абгарадзіць, і думаюць: не дай бог, урад Расійскай Федэрацыі заразіцца. Што будзе? А не дай бог, з Мішусціным нешта здарыцца... Напэўна, больш за ўсё аб гэтым думаюць і пачалі здалёк", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што з вірусамі трэба змагацца па сутнасці: прафесійна і кропкава.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што Расія прапаноўвала накіраваць у Беларусь 3 тыс. тэстаў на выяўленне каранавіруса. "Мы проста разгубіліся: адкуль такая дабрыня з боку Расіі. То лыжку нафты не маглі падзяліць, а тут калі ласка", - адзначыў ён. Аказалася, што ў Расіі заўважылі паспяховы вопыт беларускіх медыкаў на заходнім напрамку і вырашылі "праспансіраваць".

"Значыць прызналі, што мы гэта робім правільна. Таму Расійскай Федэрацыі трэба было ў гэтай сітуацыі не закрываць граніцу, а на нашай сумеснай граніцы Саюзнай дзяржавы пад Брэстам дапамагчы нам - і матэрыяльна, і людскімі рэсурсамі (у нас школа адна, і вірусолагі адны і тыя ж). Мы прынялі б гэту дапамогу і там бы гэта кантралявалі", - заявіў Прэзідэнт.

Параўноўваючы маштабы дзвюх краін, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што гэта Беларусі, магчыма, варта было б баяцца, каб велізарная Расія не "завірусіла" яе. "Як учора сказаў прэм'ер Расіі, у іх пажар: не ўсё ў СМІ давалі. У іх цяжкая сітуацыя. Дык нам трэба баяцца гэтай сітуацыі, вы ж чаго баіцеся Беларусі? Прытым пры такім нашым кантролі і стаўленні да гэтай праблемы. Давайце разам гэта рабіць - не, закрылі. Што ж, гэта іх справа", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў існуючай сітуацыі галоўнае, каб не пацярпелі людзі і эканоміка. "А што думае ўрад Расіі ў гэтай сітуацыі? За год 110 млн т грузу перамясцілася транзітам. Яны што праз Украіну дамовіліся вазіць? Дык Украіна даўно закрылася. Праз Прыбалтыку? Яна таксама закрылася. Як яны будуць наогул гэтыя грузы перамяшчаць? Можа, нам падумаць, а раптам вірус у трубе з нафтай або з прыродным газам? 70 млн т нафты транспартуюць па нафтаправодзе "Дружба". Вось чым думалі людзі, калі прымалі такія рашэнні?" - задаўся пытаннямі Прэзідэнт.

Таксама ён выказаў неразуменне, а што будуць рабіць беларускія і расійскія грамадзяне, якія працуюць або вучацца ў іншай краіне. "Як можна прымаць такія рашэнні? Не параіўшыся, паставіць перад фактам. Гэта для мяне незразумела. І самае цікавае: калі ўжо закрываць граніцу - гэта, напэўна, не ўрада справа. Гэта рашэнне павінен прымаць Прэзідэнт краіны", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Ён расказаў, што пакуль не звязваўся з расійскім лідарам, але тэлефонная размова паміж прэзідэнтамі запланавана. "Можа, яны па новай Канстытуцыі ўжо жывуць? Хто яго ведае", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў расійскі бок і жыхароў дзвюх краін не ствараць паніку. "Не трэба залішніх рухаў, якія ўскладнілі б і так няпростыя на сённяшні дзень адносіны паміж дзвюма дзяржавамі", - сказаў ён.

Прэзідэнт пацікавіўся, што ў гэтай сітуацыі прапануюць зрабіць у Беларусі. Ён адзначыў, што калі краіна пойдзе на меры ў адказ, то "да Крамля фуры будуць стаяць у чарзе, а людзі будуць раз'юшаныя". "Нам трэба, зрабіўшы вывады, дакладна вызначыцца, як будзем дзейнічаць далей. Адзінае, папрашу (я ўчора і прэм'ер-міністру даручыў): не павінны пацярпець людзі. Нам не трэба закрываць ні ад палякаў, ні ад расіян, ні ад украінцаў. Яны хочуць - няхай закрываюцца. Нам не трэба гэтага рабіць, таму што гэта пустое. Закрывацца ўсё роўна мы не зможам, гэта немагчыма. Асабліва там, дзе няма граніцы з Расіяй: там людзі стагоддзямі хадзілі і будуць хадзіць, і калі, не дай бог, ужо нейкая чума, то мы яе тэрытарыяльна не пераможам. Трэба дзейнічаць так, як мы дзейнічаем цяпер: найменшае падазрэнне - мы правяраем чалавека, трэба на каранцін - калі ласка, давайце на каранцін. Менавіта кропкава, прафесійна трэба дзейнічаць, а не тэрытарыяльна: перакрылі, закрылі", - упэўнены беларускі лідар.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны