Пасол: Дні В'етнама пройдуць гэтым летам у Беларусі (відэа)

Дні В'етнама пройдуць гэтым летам у Беларусі. Чакаецца, што да канца года беларуска-в'етнамскі тавараабарот дасягне 500 мільёнаў долараў. Імпульс двухбаковым кантактам надаў леташні візіт у Беларусь Прэзідэнта В'етнама Чан Дай Куанга. Краіны рыхтуюцца да адкрыцця сумеснай вытворчасці тэхнікі "МАЗ" у В'етнаме, адпрацоўваецца пытанне выпуску малака з беларускай сыравіны і ўдзелу нашых спецыялістаў у праектаванні метро ў Ханоі і Хашыміне.

Беларусь, жадаючы падтрымаць дружалюбны народ В'етнама, нядаўна аказала гуманітарную дапамогу рэгіёнам, пацярпелым ад паводак.

Аб развіцці адносін паміж Беларуссю і В'етнамам - у інтэрв'ю радыё «Беларусь» расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол В'етнама Ле Ань.

 

 
інтэрнэт вяшчанне