Лідары ЕАЭС у цэлым адобрылі стратэгічныя напрамкі развіцця інтэграцыі, але канчаткова не прынялі


 

Лідары краін ЕАЭС у асноўным адобрылі cтратэгічныя напрамкі развіцця інтэграцыі да 2025 года, але канчаткова не прынялі. Дакумент будзе дапрацаваны з улікам шэрага прапаноў бакоў. Такое рашэнне прынята па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае БЕЛТА.

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў час абмеркавання і падрыхтоўкі дакумента на розных узроўнях было вельмі шмат меркаванняў. Абмяркоўваліся не толькі тыя пытанні, якія ўвайшлі ў стратэгію, але і шэраг іншых. "Тое, што ўдалося ўзгадніць, гэта кампраміс", - сказаў ён. Адзіным неўрэгуляваным заставалася пытанне цэнаўтварэння на паслугі па транспарціроўцы газу на агульным рынку ЕАЭС. На гэтым пытанні ў тым ліку акцэнтавалася ўвага ў час выступленняў на саміце лідараў краін інтэграцыйнага аб'яднання.

Акрамя таго, шэраг пытанняў, якія неабходна дадаткова прапрацаваць, абазначыў Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Ён таксама прапанаваў не спяшацца з прыняццем гэтага знакавага дакумента, дасканала дапрацаваць і потым прыняць. Магчыма, і ў вочным фармаце.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з існуючай сітуацыяй прапанаваў адобрыць падрыхтаваны дакумент у цэлым. "Ён не мае тэрміновых да рэалізацыі прапаноў. Гэта стратэгія. Таму спяшацца няма куды, за выключэннем пункта па прыродным газе. І тое, нават калі мы прымем у такой фармулёўцы па прыродным газе рашэнне, гэта не канкрэтнае рашэнне. За ім будуць ісці канкрэтныя перагаворы", - адзначыў беларускі лідар.

Адпаведна, было прапанавана ў цэлым адобрыць праект дакумента і адначасова адправіць на дапрацоўку, абмеркаваўшы яго ў іншым фармаце і ў іншы час. Гэтыя падыходы былі падтрыманы ўдзельнікамі пасяджэння.

Пладугледжвалася, што Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіць стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. "Пералік мер і механізмаў (330 пазіцый), закладзеных у дакумент, фактычна з'яўляецца дарожнай картай развіцця інтэграцыі. Яго выкананне прадугледжвае далейшую распрацоўку і падпісанне 13 міжнародных дагавораў, больш як 60 нарматыўных прававых актаў ЕАЭС, унясенне каля 25 змяненняў і дапаўненняў у Дагавор аб саюзе, а таксама змяненняў у нацыянальныя заканадаўствы дзяржаў ЕАЭС", - паведамлялі раней у ЕЭК.

Усяго ў час саміту кіраўнікі дзяржаў прынялі рашэнні па 10 пытаннях. У прыватнасці была разгледжана заяўка Кубы на атрыманне статусу краіны-наглядальніка пры ЕАЭС. Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет вырашыў, што перад гэтым неабходна правесці дадатковыя кансультацыі з Гаванай. ЕЭК таксама было даручана падрыхтаваць абгрунтаванне для прадастаўлення Кубе статусу дзяржавы-наглядальніка.

Прэзідэнты на пасяджэнні адобрылі пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС, удакладніўшы механізм фарміравання кадравага складу ЕЭК, абмеркавалі вынікі міжнароднай дзейнасці ў мінулым годзе і зацвердзілі асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі краін ЕАЭС на 2020-2021 гады. У гэтым дакуменце змешчаны сумесныя і нацыянальныя каротка- і сярэднетэрміновыя меры, накіраваныя на далейшае паляпшэнне ў краінах эканамічнай сітуацыі, стрымліванне негатыўнага ўплыву і мінімізацыю эканамічных наступстваў ад знешніх шокаў, звязаных з пандэміяй каранавіруса. У прыватнасці прадугледжваецца аказанне крэдытнага садзейнічання Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця, сумесная работа з Еўразійскім банкам развіцця.

На саміце была разгледжана рэалізацыя прынятай яшчэ ў 2015 годзе праграмы паэтапнай рэалізацыі кабатажных перавозак. Кіраўнікі дзяржаў даручылі ўрадам прадоўжыць рэалізацыю мерапрыемстваў, а ЕЭК - маніторыць работу ў гэтым напрамку. Прэзідэнты таксама зацвердзілі гадавую справаздачу Еўразійскай эканамічнай камісіі за 2019 год аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх.

Наступнае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета плануецца правесці ў кастрычніку-лістападзе ў Мінску ў вочным фармаце. Гэту ініцыятыву Прэзідэнта Беларусі падтрымалі астатнія ўдзельнікі пасяджэння. "З улікам старшынства Беларусі ў ЕАЭС я вельмі разлічваю на правядзенне сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - членаў ЕАЭС у вочным фармаце і прапанаваў бы яе правесці ў Мінску ў той час, калі вы зможаце прыехаць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яго ініцыятыва не выключае пры неабходнасці арганізацыю пасяджэння савета ў фармаце відэаканферэнцыі да таго, як адбудзецца вочная сустрэча.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
03.20 Беларусь прапануе (Англ.) (п.)

Далей:
03.40 Беларусь і міжнародная бяспека (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны