Кнігі ў вялікім горадзе

Сустрэцца з нобелеўскім лаўрэатам, адчуць на сабе "Ператварэнні" Кафкі, пагартаць 500-гадовую кнігу – гэта і многае іншае магчыма падчас 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Кнігавыдаўцы і літаратары з дзясяткаў краін пачынаюць год з Беларусі. Сёлета форум праходзіць з 6 па 10 лютага. Чакаецца, што выставу наведаюць каля 60 тысяч чалавек. Акрамя традыцыйнай пляцоўкі, выставачнага комплексу "БелЭкспа", мерапрыемствы адбудуцца ў сталічных кнігарнях, бібліятэках, музеях і нават … кафэ і рэстаранах.

Буквар для чырвонаармейцаў і не толькі 

Летась у Беларусі адзначылі 400-годдзе першага "Буквара". Ён быў выдадзены ў 1618 у Вільні. Рэха юбілею – выстава на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Тут можна ўбачыць самыя каштоўныя і рэдкія беларускія буквары за чатыры стагоддзі. Сярод незвычайных  –  буквары для чырвонаармейцаў, для школ сельгаслесрабочых і школ ліквідацыі непісьменнасці; чытанкі, выдадзеныя ў Беларусі на ідышы, літоўскай ці польскай мовах. Па словах намесніка дырэктара бібліятэкі Алеся Сушы, паспрабавалі паказаць на агульнадаступным узроўні, але цікава і ярка, вялікі культурны брэнд "Беларускі буквар". 

Старт-ап эпохі Рэнесансу

Адна з пляцовак галоўнага стэнда Беларусі –  імправізаваны "Друкарскі двор XVI", побач  –  "вынік" працы – "Малая падарожная кніжка", надрукаваная Францыскам Скарынам у 1522 годзе ў Вільні. Два гады назад яе набыў "Белгазпрамбанк" для сваёй карпаратыўнай калекцыі. Пад адной вокладкай змяшчаецца 18 царкоўных кніг невялікага фармату, прызначаных для падарожнікаў. Яны ўпрыгожаны ўнікальнымі гравюрамі.

– Францыск Скарына быў не толькі Іланам Маскам таго часу (выкарыстоўваў самыя сучасныя тэхналогіі кніжнага друку), але і мастаком. У адрозненні ад таго ж Гутэнберга, не перадрукоўваў гатовыя выявы, а рабіў уласныя малюнкі. Увогуле, поспеху Скарыны могуць пазайздросціць сучасныя стартаперы, - адзначае куратар карпаратыўнай калекцыі "Белгазпрамбанка", дырэктар галерэі "АртБеларусь" Аляксандр Зіменка.

Нядаўна банк сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай стварыў лічбавую копію "Малой падарожнай кніжкі", таму кожны наведвальнік бібліятэкі (а ў гэтыя дні і кніжнай выставы) можа "пагартаць" старадрук. 

Сустрэцца з нобелеўскім лаўрэатам і адкрыць Італію

Цэнтральны экспанент 26 Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу – Расія. Маскоўскае выдавецтва "Время" запрашае на сустрэчу з нобелеўскім лаўрэатам Святланай Алексіевіч. "Время" выпускала творы шмат якіх беларускіх аўтараў, зараз валодае эксклюзіўным правам на выданне ў Расіі Алексіевіч.

Менеджар выдавецтва Дзмітрый Гасін расказаў, што на сустрэчы да пісьменніцы людзі прыходзяць з любоўю і павагай, прыносяць для аўтографа выданні розных часоў, фотаздымкі і нават газетныя артыкулы. Ён упэўнены, што і ў Мінску будзе аншлаг.

Намеснік пасла Італіі ў Беларусі Паола Таніні пазнаёміўся з творамі Святланы Алексіевіч за час працы ў нашай краіне. Дыпламат прызнаецца, што яму дораць шмат кніг на беларускай мове. Прачытаць іх, магчыма, атрымаецца з дапамогай першага італа-беларускага слоўніка. Чакаецца, што ён пабачыць свет у канцы года.

– Стэнд пасольства на сёлетняй кніжнай выставе адчыняе акно ў Італію, знаёміць са славутасцямі, прыродай, культурай, мастацтвам, –  кажа Паола Таніні.

Казкі пад аховай ЮНЕСКА

Нямецкія казкі – нематэрыяльная культурная спадчына ЮНЕСКА. Дзякуючы братам Грым, іх ведаюць ва ўсім свеце. У Германіі нават ёсць прафесійныя казачнікі. Казкі і легенды чакаюць наведвальнікаў стэнда пасольства Германіі на кніжнай выставе ў Мінску. Пасол Петэр Дэтмар кажа, што яму заўсёды падабаўся "Маленькі Мук" Гаўфа, а таксама легенда пра Уленшпігеля і неверагодныя прыгоды Барона Мюнхгаўзена.

ЗD-метамарфозы

Традыцыйна прадстаўлены Інстытут ім. Гётэ ў Мінску. У цэнтры - творчасць Франца Кафкі. З Прагі прывезлі інсталяцыю, дзякуючы якой наведвальнікі могуць адчуць сябе героем яго навелы "Ператварэнне" ("Метамарфозы"). З дапамогай ЗD-акуляраў можна ўбачыць свет вачыма Грэгора Замзы, калі ён прачнуўся ў выглядзе насякомага.

 

Бестселер на сняданак

Упершыню ў межах Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу праходзіць гастрафэст. 13 сталічных кафэ і рэстаранаў прапануюць стравы, якімі частаваліся героі Коласа, Караткевіча, Гогаля, Крысці, Уайльда, Толкіна...  Бестселер, які ёсць амаль у кожным меню, – верашчака з блінамі з "Новай зямлі" Якуба Коласа. Як пісаў класік: "А за сталом на верашчаку падгатаўлялі ўжо атаку". Рыхтуйце відэльцы! 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.00 Навіны з Беларусі (Пол)

Далей:
05.20 Беларусь - агульны дом (Пол)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!