Біржавы тавараабарот Беларусі з Кітаем за I квартал дасягнуў $7,5 млн

Фота: belta.by


Біржавы тавараабарот Беларусі з Кітаем за першы квартал 2021 года дасягнуў $7,5 млн. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня праўлення ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" Аляксандр Асмалоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюн наведаў біржу, і старшыня праўлення БУТБ лічыць, што гэты візіт - знак таго, што кітайскі ўрад і кіраўнік дыпламатычнай місіі надаюць асаблівае значэнне біржавому гандлю. "У апошнія два гады ў нас вельмі актыўна развіваецца біржавы гандаль паміж Кітаем і Беларуссю. Рост на сесіях назіраем практычна па ўсіх таварных пазіцыях, якія выстаўляем на продаж на Кітай. БУТБ распрацавала шэраг інструментаў, што дапамагаюць кітайскім кампаніям проста, хутка і эфектыўна выйсці на беларускі рынак, і непасрэдна біржа сваімі механізмамі спрасціла пошук партнёраў на беларускім рынку, зрабіла куплю і продаж тавараў хуткімі", - адзначыў Аляксандр Асмалоўскі.

Праз БУТБ не толькі прадаюцца беларускія тавары ў Кітай, але і набываецца кітайская прадукцыя. Кітайскі бок купляе ў асноўным такія тавары, як піламатэрыялы, рапсавы алей, сухое малако. Цяпер плануецца ажыццяўляць здзелкі на біржавых таргах па куплі беларускага цукру. З Кітая айчынныя кампаніі пастаўляюць у Беларусь металапрадукцыю. "Кітайскія кампаніі ўсё больш і больш прыходзяць да нас, іх колькасць, як удзельнікаў біржавых таргоў, пастаянна павялічваецца, і мы назіраем рост як па колькасці ўдзельнікаў, так і па аб'ёмах гандлю. Калі ў 2019 годзе ў нас на біржавых таргах яшчэ не было ні адной кітайскай кампаніі, то сёння па выніках першага квартала 2021 года ўжо 40 кітайскіх кампаній, а таксама два кітайскія брокеры, якія працуюць у інтарэсах кітайскіх кампаній. Калі ж гаварыць пра вынікі нашага гандлю з Кітаем, то яны яшчэ пакуль не зусім уражваюць, але ўжо можна па дынаміцы бачыць, наколькі яны развіваюцца. Так, калі за 2020 год наш біржавы тавараабарот з Кітаем складаў $13,5 млн, то за першы квартал 2021 года ён дасягнуў $7,5 млн. Я прагназую, што па выніках года мы перасягнём вынік 2020 года", - падкрэсліў кіраўнік БУТБ.

Паводле яго інфармацыі, сёння пул нерэзідэнтаў біржы складаецца амаль з 5 тыс. кампаній з 63 краін свету, якія акрэдытаваны і працуюць праз біржавыя таргі.

"На жаль, кітайскі рынак пачаў асвойвацца не так даўно. Традыцыйна першыя месцы ў нас па экспартных пазіцыях займаюць еўрапейскія краіны, 82 працэнты экспарту, які прадаецца праз біржавыя таргі, - гэта экспарт у краіны ЕС. Сённяшні візіт пасла Кітая - знакавы, гэта паказчык таго, што біржавыя таргі занялі пэўную ролю ў нашым узаемным гандлёвым абароце, Кітай зацікаўлены біржавымі таргамі, паколькі біржа дае магчымасць суб'ектам гаспадарання Кітая вельмі хутка знайсці партнёраў у Беларусі і эфектыўна заключыць здзелкі", - адзначыў Аляксандр Асмалоўскі.

Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн у сваю чаргу адзначыў, што ён спецыяльна вырашыў наведаць сёння менавіта БУТБ, паколькі супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю развіваецца вельмі добра і плённа, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю. "У гэтай галіне біржа адыгрывае вельмі актыўную ролю менавіта падчас пандэміі, паколькі здзелкі можна ажыццяўляць анлайн, незалежна ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце. БУТБ адыгрывае вельмі важную ролю для дыверсіфікацыі гандлю паміж Кітаем і Беларуссю", - падкрэсліў дыпламат.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
11.40 Знаёмцеся: Беларусь! (Араб.) (п.)

Далей:
12.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны