Беларусь будзе імкнуцца пастаўляць з расійскага рынку 30-40 працэнтаў ад неабходных аб'ёмаў нафты

Фота: belta.by


Беларусь будзе імкнуцца пастаўляць з расійскага рынку 30-40 працэнтаў ад неабходных аб'ёмаў нафты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях павышэння эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сапраўды, цяпер у поўным аб'ёме альтэрнатывы няма пастаўкам расійскай нафты. Але, як мы дамаўляліся, дыверсіфікавацца нам трэба. Трэба ісці да таго, што 30-40 працэнтаў мы будзем купляць нафты ў Расійскай Федэрацыі. Працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну - правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расія згодзіцца з гэтым. Дзіўна: наш саюзнік не дае згоды на пастаўку нафты ад нашага іншага саюзніка. Што ж, такая сітуацыя цяпер па пастаўках нафты, і мы павінны ў гэтым разабрацца", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на нарадзе ў вузкім коле спецыялістаў неабходна разгледзець пытанне аб далейшай рабоце нафтавага і нафтахімічнага комплексаў. "У дадзеным выпадку пытанне чарговы раз аб пастаўках нафты ў Беларусь, у тым ліку з сусветных рынкаў, не толькі з Расійскай Федэрацыі, што мы ўжо і пачалі рабіць", - адзначыў беларускі лідар.

"Мы павінны на практыцы паглядзець, у што гэта выльецца. А так браты з усходу палохаюць, што гэта будзе вельмі дорага. Мы таксама, не палічыўшы, не паспрабаваўшы, думаем, што мы не справімся. Таму прынята рашэнне закупіць, азербайджанская гэта будзе, саудаўская, нарвежская ці амерыканская, - няважна, якую нафту, - па сусветных цэнах. Паставіць на нашы нафтаперапрацоўчыя заводы і атрымаць нафтапрадукты з гэтай нафты. Гэта значыць, з альтэрнатыўных крыніц, вядома, не выключаючы галоўнага нашага пастаўшчыка - Расійскую Федэрацыю", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што самае важнае пытанне - гэта далейшы продаж нафтапрадуктаў з перапрацаванай нафты: "Мы павінны сёння разгледзець пытанне, як і каму мы будзем прадаваць. Як мы наогул арганізуем продаж гатовых нафтапрадуктаў. Гэта вельмі важнае пытанне сёння, і мы павінны ў гэтай няпростай сітуацыі атрымаць адпаведны эфект. Павышэнне продажаў на экспарт нафтапрадуктаў, вырабленых нашымі заводамі, - гэта вялікі рэсурс".

"Эканамічныя ўмовы, у якіх мы вымушаны працаваць, ускладняюцца, і мы гэта прызнаём. З-за ўвядзення Расійскай Федэрацыяй падатковага манеўру непазбежна зніжаюцца даходы рэспубліканскага бюджэту, пагаршаецца эфектыўнасць работы нашых нафтаперапрацоўчых заводаў. НПЗ сутыкнуліся з праблемай фінансавання бягучай дзейнасці і, што немалаважна, сваіх інвестыцыйных праграм, накіраваных на развіццё вытворчасці, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Але я вам ужо гаварыў: гэтыя аргументы я нават браць пад увагу не хачу. Вайны няма. У свеце грошай шмат. Ёсць кіраўнікі канцэрнаў, ва ўрадзе віцэ-прэм'ер, кіраўнікі заводаў - вырашайце пытанні. Не можаце - ідзіце".

Перад удзельнікамі нарады ён паставіў шэраг пытанняў. Яны датычацца прагнозаў развіцця сусветнага рынку нафты і нафтапрадуктаў на бліжэйшы час і сярэднетэрміновую перспектыву, дзеянняў для папярэджання магчымых негатыўных тэндэнцый, рэзерваў па павышэнні эфектыўнасці экспарту нафтапрадуктаў у існуючых умовах.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся, як выконваецца яго патрабаванне аб арганізацыі паставак нафты, альтэрнатыўных расійскім.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў удзельнікаў нарады аб персанальнай адказнасці за ўсе прапановы. "Нават калі на пасадзе не застануцца, будуць галавой адказваць за прынятыя рашэнні. Таму ніякіх асабістых інтарэсаў - толькі дзяржаўныя. Мы не космас вынаходзім, не новыя касмічныя апараты. Увесь свет працуе, прыкладаў шмат. Бярыце любы з іх і давайце ў гэтым напрамку дзейнічаць", - сказаў ён.

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў на нарадзе адзначыў, што для забеспячэння ўнутранага рынку Беларусі хапіла б 80-працэнтнай загрузкі аднаго нафтаперапрацоўчага завода. Краіна экспартуе каля 70 працэнтаў усіх вырабляемых нафтапрадуктаў.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
00.20 Эканамічны пульс (Англ.)

Далей:
00.40 Зроблена ў Беларусі (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны