Беларускія хірургі за апошнія 5 гадоў дабіліся зніжэння смяротнасці ад артэрыяльных анеўрызмаў у 4 разы.

 

       Па словах вядучага навуковага супрацоўніка нейрахірургічнага аддзела РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Сяргея Капацевіча, штогод спецыялісты цэнтра выконваюць звыш 2 тыс. высокатэхналагічных аперацый і аказваюць дапамогу 6 тысячам пацыентаў. Яшчэ 25 тысяч беларусаў атрымліваюць тут амбулаторнае лячэнне. У цэнтры створаны ўсе ўмовы для развіцця неўралагічнай і нейрахірургічнай навукі, інавацыйных распрацовак і ўкаранення імпартазамяшчальных і прынцыпова новых дыягнастычных і лячэбных тэхналогій.

 

 
інтэрнэт вяшчанне