Шматлікім акцыям у гонар 949-годдзя сталіцы дасць старт ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод "Лепшы па прафесіі" - у рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў павіншуюць 37 пераможцаў гэтага спаборніцтва. Асноўны дзень урачыстасцей - 3 верасня - пачнецца з цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак ад кіраўніцтва горада і мінчан да абеліска "Мінск - горад-герой". Па традыцыі цэнтральнай пляцоўкай стане тэрыторыя ля Палаца спорту: там плануецца шмат разнажанравых мерапрыемстваў (спартыўных і культурных). На тэрыторыі Верхняга горада мінчан чакае традыцыйны суботні фармат з канцэртамі пад адкрытым небам. У Дзень горада тут адбудзецца ўрачыстая цырымонія шлюбу дзевяці пар з усіх раёнаў сталіцы. Падарункам для гараджан стане і адкрыццё помніка В.Дуніна-Марцінкевіча і С.Манюшкі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.