На сустрэчы пасла Беларусі ў Бразіліі Леаніда Крупца з дзелавымі коламі штата Парана бразільскі бок выказаў зацікаўленасць у развіцці турыстычнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускі пасол, які завяршае сваю дыпламатычную місію, таксама сустрэўся з парламентарыямі штата Парана. Бакі абмеркавалі магчымасці арганізацыі візіту парламентарыяў гэтага штата ў Беларусь. Леанід Крупец, акрамя таго, правёў перагаворы з кіраўніцтвам прадпрыемства Bellsmed па наладжванні супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці медыцынскіх імплантаў і перспектывах паставак беларускага шкловалакна і палімераў у Бразілію.
На сустрэчы з кіраўніцтвам кампаніі Cugnier абмяркоўваліся пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў для сельскагаспадарчага сектара штата. А ў час перагавораў з рэктарам Федэральнага інстытута Параны Адасірам Антоніу Заната ўзнімалася пытанне аб наладжванні супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі дзвюх краін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.